?

Log in

No account? Create an account

ukrevcult


Архів революційної культури України


Previous Entry Share Next Entry
НА БЕЛАРУСІ…Паўлюк ШУКАЙЛА
tatumuganda wrote in ukrevcult
На Беларусі
вада з крыві,
палеткі з курганоў
і крыжоў.
Хто нож ёй у грудзі
ня ўбіў?..
Ня плюнуўшы ў твар
хто пайшоў?..

Адны ішлі
сьмяяліся ў вочы
Шчасьця ў словах давалі.
З камнем за пазухай
цёмнаю ноччу
грабавіну рыхтавалі…

Другія словамі навукі
бровы “серьезно надвинув”
гаварылі,
і сьвет слухаў
што беларус не чалавек –
быдліна...

Чулі шмат чаго мы,
чулі
і на сэрцы таілі.
На сьлязох
расьлі кветкі ў полі
Мы стагодзьдзямі йшлі ў магілу...

Прыйшоў час
паўсталі мы.
І мёртвыя
вышлі на барыкады.
На шляхох у нас –
агні... агні
у барацьбе за волю
і праўду...

Хто нас прыпыніць,
загародзіць пуцявіну?
Нас мільёны,
наш сьцяг –
за волю
Нам дзьверы жыцьця
ужо не зачыняць
не загоняць
у падпольле.

Хоць яшчэ квакаюць
жабай нацыяналісты,
“русацяпы”
каркаюць варонамі
Беларусь цела
ад іх ачысьціць
высыпаўшы
сталёымі калёнамі.

Яшчэ рэжуць цела Краіны
за Нёманам
і Дзьвіною стогн...
Касьцьмі ляжам
на пуцявіне
а трутнёў
з Беларусі
вон!..

1926

*Укрревкульт безмежно вдячний Віктору Жибулю(Мінськ) за надіслані тексти білоруських авангардистів.


  • 1
Хоча ще квакають
жабою націоналісти
русотяпи
каркають воронами
Білорусь тіло
від них очистить,
висипавши
сталевими колонами.

Ще ріжуть тіло Країни.
За Німаном
і Двиною стогін...
Кістьми ляжемо
на шляху,
а трунів
із Білорусі
геть!

моща!

  • 1